Kalasy

Kalasy

Share

Explore our designs on Etsy! 💖 #BelarusianDesign #HandmadeFashion

12/21/2024

Дзе набыць падарункі на святы

🎅🏻Што падарыць на Каляды і Новы год? 🎄
Чытайце падборку рэкамендацый ад АБА, дзе набыць беларускія падарункі ў ЗША 🙌🏼

❄️ Мерч ад Проект
https://www.ineedhelpby.org/category/merch
📍Аўтэнтычныя беларускія прынты і высокая якасьць.
📍100% прыбытку ідзе на падтрымку беларускіх палітвязьняў

❄️ Беларуская онлайн кнігарня ў ЗША Litarka
https://litarka.com/
📚 Дарослыя і дзіцячыя кнігі
🗓️ Каляндары
🎲 Настольныя гульні

❄️ Карціны і каляндары ад беларускай мастачкі выцінанкі Volha Palunisa
(Каб заказаць, пішыце Вользе ў прыват)

❄️ Рэчы з традыцыйнымі беларускімі арнаментамі ад Каці Івановай.
https://www.instagram.com/p/CyzED-5vNPN/?img_index=3
(Для заказа пішыце ёй у асабістыя)
🌟У наяўнасьці: упрыгожваньні на ялінку, анёлкі, лялькі-вуду, сукенкі, кашулі, сумкі-сьлінгі, байкі, майкі, худзі. Бірулькі, ручнікі, камплекты біжутэрыі і многае іншае.

❄️ Беларускія прынты на цішотках, світшотах ,кубках і торбах ад брэнда Kalasy
https://www.etsy.com/shop/Kalasy?ref=shop-header-name&listing_id=1747149507&from_page=listing

❄️ Цацкі на ялінку, гаманцы ды іншыя цікаўныя рэчы ад Алены Літвінавай
https://www.etsy.com/shop/elenapaintingandmore/?etsrc=sdt

❄️ Гарлячкі і бранзалеты з беларускімі арнаментамі ArtDollBox
https://www.etsy.com/shop/ArtDollBox

09/09/2024

З днём беларускай вайсковай славы, даражэнькія!
⚔️8га верасня 1514 году войска Літоўскае і Польскае ў складзе 30 000 чалавек разграміла войска Маскоўскае ў складзе 80 000 ваяроў. Выкарыстаўшы некалькі хітрых інжэнерных манэўраў, скарыстаўшы адсутнасць узаемападтрымкі паміж палкамі маскоўскага войска, беларусы ўшчэнт разграмілі маскоўцаў, страты якіх склалі 30 000 забітымі і параненымі, узялі ў палон амаль усіх камандзіраў і афіцэраў войска.
💪🏼 Таму гэты дзень называюць днём беларускай вайсковай славы. Адукуйцеся, інжэнерце, вучыце беларускую мову і так пераможам!
Не разбіць! не спыніць! не стрымаць!
Цішотку ці байку з вершнікам на лацінцы ці кірыліцы вы можаце замовіць ў нашай краме

Лацінка - https://www.etsy.com/listing/1745405959/vershnik-lacinka-t-shirt
Кірыліца цішоткі - https://www.etsy.com/listing/1744879321/vershnik-cyrillic-unisex-t-shirt
Кірыліца байкі і лонгслівы - https://www.etsy.com/listing/1730692382/vershnik-cyrillic-sweatshirt

Photos from Kalasy's post 08/21/2024

Калюмны — адзін з самых старажытных і загадкавых сімвалаў беларускай гісторыі. Гэты знак, які ўяўляе сабой тры вертыкальныя слупы, злучаныя паміж сабой ўнізе, сустракаецца на гербах і пячатках беларускіх князёў з часоў Вялікага Княства Літоўскага і раней. Паходжанне Калюмнаў акутана міфамі і легендамі.

Паводле адной з легенд герб Калюмны быў гербам аднаго з родаў рымскіх перасяленцаў і ім карысталіся яго нашчадкі — велікакняжацкі род Гедзімінавічаў. Даследчыкі звяртаюць увагу на візуальнае падабенства «Калюмнаў» і аднаго са знакаў княжацкага роду Рурыкавічаў — «Трызуба». Магчыма, спачатку «Калюмны» былі знакам Полацкага княства, разам з якім перайшлі да Вялікага Княства Літоўскага
Пачатак ужывання сімвала як дзяржаўнага звязвалі з княжаннем Гедыміна, таму і называлі знак «Слупамі Гедыміна». Аднак, упершыню «Калюмны» пэўна сустракаюцца на манетах Вялікага Княства Літоўскага пасля 1386 года. У Грунвальдскай бітве 1410 года на сцягах 10 з 40 харугваў Вялікага Княства Літоўскага была выявай «Калюмнаў». Паводле Яна Длугаша, бо такім знакам Вітаўт кляйміў сваіх коней.

Гэты старажытны сімвал можна ўбачыць на сучасных гербах, мастацкіх творах і нават на адзенні, дзе ён сімвалізуе глыбіню гісторыі і трываласць нашай культуры. Калюмны — гэта больш, чым проста старажытны знак.

Набыць можна ў нашай краме etsy.com/shop/Kalasy

Photos from Kalasy's post 07/31/2024

Дарагія бацькі! Мы рады прадставіць вам нашы новыя дзіцячыя цішоткі з беларускімі сымбалямі:

👶 Вышыванкі для маленькіх дзетак-тодлераў – традыцыйны беларускі дызайн. Гэтыя цішоткі зроблены з якасных матэрыялаў, каб вашы малыя адчувалі сябе камфортна і стылёва.

👦👧 Цішоткі з сымбалем каласы для старэйшых дзетак – ідэальны выбар для тых, хто хоча падкрэсліць сваю нацыянальную ідэнтычнасць і любоў да роднай культуры.

Набывайце эксклюзіўныя дызайны для сабе і вашых дзетак у нашай інтэрнэт-краме Каласы!

Спасылка на інтэрнэт-краму Каласы на этсі - https://www.etsy.com/shop/Kalasy

#каласы #дызайндлядзетак #вышыванкі #беларускаясымболіка #дзеткам #інтэрнэткрама

Photos from Kalasy's post 06/26/2024

Вы нам пісалі 🖋 і мы вас пачулі👂. Зараз вы можаце замовіць цішоткі з персанальным спэлінгам вашага роднага горада! 🌆

✨ Хочаце насіць сваё любімае месца бліжэй да сэрца❤️‍? Зрабіце гэта з нашымі кастам цішоткамі! Напішыце назву вашага горада ці мястэчка так, як падабаецца вам і насіце напамінам аб каранях!

Працэс заказа вельмі просты:
🔻Ідзеце па спасылцы на персаналізаваную цішотку https://www.etsy.com/listing/1747149507/custom-city-t-shirt
🔻Уводзіце назву вашага горада ў поле персаналізацыі
🔻Афармляеце замову і чакаеце ваш унікальны дызайн
🔻Пацвярджаеце дызайн і атрымліваеце яго на цішотцы!
Няхай ваш стыль будзе такім жа непаўторным, як і ваш горад!🏙️

👕 Закажыце зараз і падзяліцеся сваімі гісторыямі разам з намі!

06/12/2024

Набліжаецца самая кароткая ноч году, ноч калі беларусы прагнуць паліць вогнішчы і мілавацца
Ці гатовыя вы шукаць Папараць-кветку ў гэтым годзе?

Photos from Kalasy's post 06/12/2024

З якога вы гораду?

06/12/2024

І ўзыходзяць Каласы

Want your business to be the top-listed Shop in Albany?
Click here to claim your Sponsored Listing.

Category

Telephone

Address


418 Broadway Ste N
Albany, NY
12207