Gronka
08/06/2026
Што такое «эфект Джоні Косміка» і як навучыць штучны інтэлект гаварыць па-беларуску?
💫 На краўдфандынг-платформе Gronka прама цяпер ідуць зборы на праекты, якія змяняюць нашу рэчаіснасць.
Гартайце карткі, каб пазнаёміцца з чатырма важнымі ініцыятывамі, камандам якіх вельмі патрэбна ваша падтрымка.
📹 «Эфект Джоні Косміка» – дакументальны фільм Максіма Шведа пра фатографа Івана Смаляра, які дзесяць гадоў фіксаваў жыццё беларусаў і беларусак. Гэта фільм пра ўсіх нас – пра тое, як у часы стратаў, вымушанай эміграцыі і ўнутранай ізаляцыі мы ўсё яшчэ здольныя быць побач, падтрымліваць і бачыць адно аднаго.
🎂 Музычнае шоу К6 live & «višniovy tort» – незалежны праект святкуе першы год і збірае на грандыёзны фінал сезона ў Варшаве. Здымкі з легендамі андэрграўнду, адмысловымі дэкарацыямі і гледачамі, каб зафіксаваць гісторыю нашай музыкі тут і цяпер.
🔉 Sonora – першы беларускі тэхналагічны голас. Праект стварае якасную мадэль сінтэзу маўлення, каб наша мова паўнавартасна загучала ў AI-прадуктах, гаджэтах, мабільных аплікацыях і аўдыякнігах.
📖 Кніга Сяргея Календы «Пан Проза» – выданне маштабнай калекцыі мастацкай прозыі. Вынік дваццацігадовай працы аўтара, які збярэцца пад адной вокладкай для тых, хто шукае глыбокія культурныя сэнсы.
🪄 Тут можа быць і твая ідэя! Gronka – гэта прастора, дзе беларускія аўтары і аўтаркі знаходзяць падтрымку. Калі вы маеце творчы, сацыяльны ці культурны праект, падавайце заяўку на сайце Gronka.org.
🧡 Нават невялікі данат дапамагае ідэям нараджацца і жыць.
🔗 Пераходзьце на Gronka.org (спасылка — у шапцы профілю) і падтрымлівайце праекты, якія кранаюць.
Ад поўнага скепсісу — да міжнароднай салідарнасці. Гісторыя самага дзіўнага і запамінальнага збору на Gronka! 😍
Калі на платформе з’явіўся праект па аднаўленні магіл вядомых беларусаў і беларусак у Беластоку, нават унутры каманды былі сумневы. Але вынік перасягнуў усе чаканні.
Гэтая ініцыятыва не проста сабрала патрэбную суму — яна запусціла ланцуговую рэакцыю дабра. Адна справа прыцягнула за сабой іншыя, аб’яднаўшы ў падтрымцы не толькі беларусаў і беларусак, але і мясцовых палякаў.
📹 Глядзіце новы выпуск з Паўлам Ліберам і Крысцінай Дробыш — пра кулуары платформы, важныя інсайты і тое, як працуюць цуды на Gronka.
✨ Хацелі б стаць часткай наступнай вялікай гісторыі?
Пераходзьце на сайт Gronka.org (спасылка ў шапцы профілю 🔗), выбірайце праект, які адгукаецца менавіта вам, і падтрымайце яго прама цяпер!
26/05/2026
🎂 Вялікае свята ў Дзень народзінаў К6 live можа адбыцца з тваёй падтрымкай!
14 чэрвеня каманда К6 хоча зладзіць сапраўднае свята: з адмысловымі дэкарацыямі, сцэнаграфіяй, касцюмамі,вялікім вішнёвым тортам, гледачамі, сябрамі праекта і людзьмі, якія падтрымлівалі К6 увесь гэты год.
Гэтым эпізодам К6 адзначаць прыгожае трайное свята: першы год праекту, завяршэнне сезона і амаль 12 гадоў легендарнаму гурту беларускага андэрграўнду — višniovy tort.
🥹 “Для нас вельмі важна, каб К6 ператварыўся ў праект, які існуе не толькі дзякуючы камандзе, але і дзякуючы людзям, якім таксама важна, каб незалежная беларуская музыка, андэрграўнд і аўтарскія фарматы працягвалі жыць і развівацца”, – кажа каманда К6.
💫 К6 — гэта цалкам незалежнае шоу, якое дакументуе беларускую музыку ў эміграцыі і фіксуе тое, як культура выжывае і знаходзіць новыя формы.
Каманда марыць, каб К6 быў праектам, які рухае наперад уся нашая супольнасць.
Калі вам важна, каб незалежны беларускі андэрграўнд і аўтарскія фарматы жылі — падтрымайце збор на платформе Gronka.org 💜
🔗 Зрабіць данат на новы святочны выпуск можна па спасылцы ў шапцы профілю.
21/05/2026
Што, калі поспех вялікага праекта вымяраецца не мільёнамі, а своечасовай, нават невялікай, падтрымкай?
Дзелімся з вамі гісторыяй запуска праекта К6 Live, які вырас з аднаго пілотнага эпізода ў маштабны незалежны рух з канцэртамі, вечарынамі, супольнасцю і вялікімі планамі на будучыню.
💫 Сёння К6 Live — гэта:
❋ 5 унікальных выпускаў з беларускімі артыстамі,
❋ Жывыя падзеі і вечарыны з некалькімі сцэнамі,
❋ Супольнасць музыкаў, паэтаў і слухачоў,
❋ Платформа для андэграўднай сцэны, якая існуе, але якую рэдка здымаюць так якасна і цэласна.
Гартайце карткі, каб даведацца больш, і бліжэй пазнаёміцца з камандай К6 Live.
Каманда працягвае рабіць праект незалежна і праца цяпер рыхтуе наступныя крокі — яшчэ 6 выпускаў і серыю лайв-канцэртаў.
🧡 Падтрымайце новы збор К6 Live на святочны фінальны эпізод да дня народзінаў праекта з выступам višniovy tort.
Станьце тымі, дзякуючы каму адкрываюцца новыя таленты, і беларуская музыка гучыць гучней! 🎶
З цеплынёй успомнілі самыя актыўныя і хуткія зборы на Gronka мінулага сезона (па версіі Пашы і Крысціны 🙃).
📹⚡️Працягваем серыю відэа з Паўлам Ліберам і Крысцінай Дробыш, каб бліжэй пазнаёміцца з платформай, даведацца навіны ці цікавыя інсайты ад каманды.
🔗 А на сайце Gronka шукайце новыя гісторыі і зборы на праекты, якія можна падтрымаць прама цяпер!
Якія зборы вы адразу прыгадваеце ў памяці? Дзяліцеся ў каментарах 💭
11/05/2026
Хто такі Джоні Космік і чаму яго гісторыя – гэта гісторыя пра кожнага з нас? 🪄
Іван Смаляр – беларускі фатограф, вядомы як Джоні Космік, які амаль дзесяць гадоў жыве з камерай у руках, здымае людзей і аддае ім здымкі.
📸 Ваня стаў жывым архівам беларускага жыцця. Тысячы яго здымкаў разляцеліся па мінскіх кватэрах і варшаўскіх арэндах, аселі ў альбомах і сацсетках.
Гэтыя фота рабіліся нашымі галоўнымі доказамі: што б ні здаралася, у нас ёсць безліч крутых і па-сапраўднаму добрых момантаў, якія часам і дапамагаюць трымацца.
❤️🩹 Але пакуль Ваня рабіў бачнымі іншых, сам ён пачаў знікаць. Дэпрэсія, выгаранне, адсутнасць сталай працы і прызнання – тое самае «беларускае эміграцыйнае бінга».
✨ Тады адбыўся цуд. Людзі, якіх ён здымаў гадамі, таемна сабралі тысячы ягоных фота і зладзілі для Вані выставу-сюрпрыз.
Так нарадзіўся і запусціўся «эфект Джоні Косміка» – феномен, пры якім бескарыслівая шчодрасць аднаго чалавека незаўважна стварае супольнасць, якая аднойчы адказвае яму тым жа.
⚡️ Цяпер пачаліся здымкі дакументальнага фільма пра гэты феномен. І гэта кіно не толькі пра Ваню, яно пра салідарнасць, пра святло ў цёмныя часы і пра тое, як важна быць побач, падтрымліваць і бачыць адно аднаго.
Пра сэнсы, каманду і этапы падрыхтоўкі фільма чытайце падрабязней у картках.
Ваня зрабіў бачнымі тысячы беларусаў і беларусак. Час адказаць яму тым жа ❤️
🤝 Як дапамагчы?
Зараз на платформе Gronka ідзе збор на вытворчасць фільма. Гэта ваш шанец стаць часткай вялікай і вельмі шчырай гісторыі.
• Падтрымайце праект данатам.
• Падзяліцеся гэтым пастом.
🔗 Спасылка — у першым каментары.
06/05/2026
⚡️ Новы збор на Gronka — выданные вялікай кнігі прозы «Пан Проза» Сяргея Календы.
«Пан Проза» — калекцыя кніг, мастацкай прозы, гісторый, апавяданняў, якія ўжо выдаваліся, і тэкстаў, якія раней не выходзілі афіцыйна.
Гэта спроба пераасэнсаваць, адрэдагаваць і дадаць пад адной вокладкай тое, што збіралася і стваралася на працягу дваццаці гадоў.
📔Кніга «Пан Проза» — для чытачоў, якім цікава не толькі паглыбіцца ў мінулыя гады, але і адшукаць кантэкст, метафару альбо цытату з культурнага кантэксту, дзе паглыбіцца ў міфалогію, а дзе і ў рэалізм, метафізіку, постмадэрн альбо гонза-журналістыку.
Падтрымайце збор на выданне кнігі і атрымайце свой асобнік і іншыя прыемныя лоты за вашу падтрымку 🧡
🔗 Спасылка на Gronka.org — у шапцы профілю.
16/04/2026
🍳 Як збіраць сняданак так, каб ён падтрымліваў энергію і насычэнне, і пры гэтым быў смачным, збалансаваным і небанальным?
Трымайце 9 рэцэптаў сняданкаў на любы густ з кнігі «Збалансаваныя сняданкі».
Аўтарка кнігі – Алеся Княжэвіч, псіхадыетолагіня, Health Coach, кухарка.
Алеся стварае гэту кнігу рэцэптаў, бо ліча, што клопат пра сябе пачынаецца не з ідэальных дыет, а з простых штодзённых рашэнняў. Сняданак — гэта першы кантакт з уласным целам за дзень, і ён можа або дадаць энергіі, або стварыць стрэс ужо з самай раніцы.
📖 Гэтая кніга – пра здаровыя, зразумелыя і даступныя сняданкі без крайнасцяў, забаронаў і міфаў.
Што ў кнізе?
🥧 простыя рэцэпты на кожны дзень.
📄 тлумачэнні, як працуе баланс бялкоў, тлушчаў і вугляводаў.
🥞 прыклады сняданкаў для розных сітуацый: калі мала часу, калі няма апетыту, калі хочацца салодкага.
🥐 падыход без дыетычнага стрэсу, падліку калорый і жорсткіх правілаў.
Кніга для людзей, якія хочуць харчавацца больш асэнсавана, але без фанатызму, і шукаюць рэалістычныя рашэнні, а не «ідэальныя рацыёны з інтэрнэту».
Гартайце карткі, захоўвайце рэцэпты небанальных, смачных і здаровых сняданкаў.
⚡️ Падтрымайце збор на выданне кнігі на Gronka і атрымайце свой асабісты экзэмпляр, каб заўсёды мець пад рукой структураваныя і правераныя рэцэпт для прыемнага пачатку дня.
🧡 Спонсары і спонсаркі праекта не толькі першымі атрымаюць кнігу! Гэта ўклад не толькі ў выданне, але і ў ідэю больш спакойных, устойлівых адносін з ежай.
Спасылка на падтрымку – у шапцы профілю.
30/03/2026
Клуб беларускіх мецэнатаў дапамог адбыцца вяртанню Gronka да актыўнай працы! 🧡
Клуб беларускіх мецэнатаў – гэта супольнасць неабыякавых людзей, якія інвестуюць у будучыню Беларусі, заснаваная пры падтрымцы Беларускай Рады культуры.
Клуб аб’ядноўвае тых, хто гатовы ўкладацца ў культуру асабістымі сродкамі, – і ў такі спосаб аднаўляе традыцыю мецэнацтва, што мае сваю гісторыю на тэрыторыі Беларусі.
✨Мы шчыра ўдзячныя за падтрымку і рады, што краўдфандынгавая платформа Gronka працягвае жыць. А гэта значыць, дапаможа з’явіцца новым беларускім кнігам, музычным альбомам, спектаклям, выставам і іншым праектам і ініцыятывам.
Нам вельмі адгукаюцца словы Івана Бахціна, аднаго з удзельнікаў Клуба Мецэнатаў:
💬 «Чаго мне не стае ў беларускай прасторы як агульнапрынятага – гэта культуры ўдзельнічаць у дабрачыннасці. Некалі даўно ў артыкуле я пабачыў добрую думку, маўляў, хоць мы і не можам вырашыць усе праблемы свету, дзесяці адсоткаў прыбытку, аддадзеных на дабрачыннасць, можа быць дастаткова для значных рэчаў».
Таму давайце аднаўляць культуру дабрачыннасці разам! Беларуская культура жыве, таму што знаходзяцца людзі, гатовыя ствараць, развіваць, падтрымліваць ідэі і ўвасабляць іх у жыццё.
🙌 Далучайцеся да супольнасці спонсараў і спонсарак на Gronka, і дапамагайце нараджацца ўсё большай колькасці важных беларускіх ініцыятыў і праектаў.
🔗💌 А калі вы таксама хочаце і маеце магчымасць падтрымаць працу платформы Gronka, пераходзьце па спасылцы ў шапцы профілю ці напішыце нам у асабістыя.
Kliknij tutaj, aby odebrać Sponsorowane Ogłoszenie.
Kategoria
Skontaktuj się z ta organizacja
Strona Internetowa
Adres
Warsaw