ByMapka

ByMapka

Udostępnij

10/07/2025

Можа час падзяліцца сваёй гісторыяй?

Да каманды ByMapka звярнулася журналістка Hrodna Life. Яна шукае герояў для матэрыялу пра беларусаў, якія здолелі наладзіць сваё жыццё або адкрыць бізнэс за мяжой.

Калі вы родам з Гродна і хочаце распавесці, як вам удалося пераўтварыць няпэўнасць новага асяроддзя ў працу мары ці ўласную справу — гэты запыт менавіта для вас.

Гісторыя можа натхніць іншых, а яшчэ — паказаць, што беларусы здольныя на многае, дзе б яны ні апынуліся 🌍

📩 Звязацца з журналісткай можна ў тэлеграме:
або праз пошту: [email protected]

З павагай,
каманда ByMapka 💛

Photos from ByMapka's post 08/03/2025

Як дадаць свае паслугі на ByMapk(у)?

Праз сайт bymapka.me

1. Перайсці на старонку bymapka.me
2. У верхнім куце націснуць «Прапанаваць».
3. Запоўніць анкету рэгістрацыі.
4. Пачакаць верыфікацыі.
5. Атрымаць на пошту ліст з пацвярджэннем.

Праз дадатак SVAE

1. Спампаваць дадатак SVAE
2. У дадатку абраць значок мапы на ніжняй панэлі галоўнага экрана.
3. Націснуць «+» у правым верхнім куце.
4. Перайсці ў раздзел «Прапанаваць паслугі».
5. Запоўніць заяўку.
6. Пасля мадэрацыі вам прыйдзе ліст на пошту, праз якую вы рэгістраваліся.

Photos from ByMapka's post 07/03/2025

Падтрымка праекта ByMapka

Праект ByMapka існуе ўжо больш за два гады і працягвае развівацца дзякуючы падтрымцы нашых валанцёраў.

Мы адкрыты да супрацоўніцтва і любой дапамогі! Падтрымаць нас можна праз платформы Patreon і Ko-fi (спасылкі ў шапцы профілю).

Таксама хочам паведаміць, што з-за новага статусу нашага праекта ваша рэклама ў нашых сацыяльных сетках будзе бясплатнай! Вы можаце дасылаць нам матэрыялы, якія хочаце размясціць, або адзначаць нас у сваіх stories і дадаваць нас у аўтары.

Мы даступныя ў Telegram, Facebook і Instagram для размяшчэння рэкламы.

Дадаткова вы можаце набыць прасоўванне вашых паслуг на нашай старонцы bymapka.me.

Па пытаннях платнай рэкламы пісаць на пошту [email protected]

Chcesz aby twoja firma była na górze listy Biznes w Warsaw?
Kliknij tutaj, aby odebrać Sponsorowane Ogłoszenie.

Strona Internetowa

Adres


Warsaw

Godziny Otwarcia

Poniedziałek 09:00 - 21:00
Wtorek 09:00 - 21:00
Środa 09:00 - 21:00
Czwartek 09:00 - 21:00
Piątek 09:00 - 21:00
Sobota 09:00 - 17:00