AlesPushkin.com
Старонка памяці Алеся Пушкіна.
Збіраем і захоўваем спадчыну мастака разам.
Мэты праекту:
1. Сабраць архіў творчай спадчыны мастака;
2. Лепшае апублікаваць (сайт і папяровы каталог).
20/04/2026
Успамінаем перформанс Алеся Пушкіна “Божа, барані Беларусь!”
ІV Міжнародны фэстываль перформансу “Навінкі-2002”.
Вёска Строчыцы, 9 верасьня 2002 г.
📝 “Нацыянальныя матывы прысутнічалі і ў пэрформансе Алеся Пушкіна, які прайшоў за горадам, каля вёскі Строчыцы. Паводле словаў аўтара, будучыня нашай краіны залежыць не ад палітыкаў, а ад Бога - яму Алесь і адрасаваў сваю мэдытацыю над гарачым попелам ад вогнішча. Пушкін (увесь у белым) запаліў дзесяць укапаных у зямлю сьвечак і лёг сьпіною на чырвоныя зубцы бараны. Ляжаць было балюча, але мастак глядзеў на сонца і маліўся, каб Беларусь засталася на палітычнай мапе сьвету. З цяжкасьцю падняўся, дастаў з чыгунка вяроўку, прыматаў яе да шыі, рамёнаў ды поясу, другі канец замацаваў да бараны, якую перагарнуў зуб’ямі уніз. Асыстэнт, пакуль Пушкін цягаў барану па гарачым мусцы вогнішча, разгарнуў харугву з надпісам “Божа, барані Беларусь!”. Мастак прадстаўляў сябе сейбітам, які акультурвае зямлю, аддзяляе зерне ад плевелаў. Потым зноў лёг на барану і зноў маліўся. Нарэшце падняўся, зьняў з сябе вяроўку і паклаў яе да чорнага чыгунка, пад крышку з адбіткам ягонай нагі.”
паводле Юрася Барысевіча, БДГ, 17.09.02
#мастацтва
12/04/2026
Алесь Пушкін “Вялікдзень”, 2005
20х40, палатно, алей
#АлесьПушкін
10/04/2026
Больш тэкстаў і інфармацыі пра мастака Алеся Пушкіна на нашым сайце. Спасылка ў апісанні 👆
#АлесьПушкін
29/03/2026
А вы ўжо адчуваеце гэту вясну?
Алесь Пушкін “Сакавік”, 2003
99x99, палатно, алей
Сённяшні дзень — 25 сакавіка асаблівая дата ў творчасці Алеся Пушкіна. Кожны год ён ствараў перформанс і звяртаў нашу ўвагу на дзень, так важны для беларусаў і Беларусі.
Сёння мы хочам успомніць словы Алеся Пушкіна, якія прагучалі 35 гадоў назад, 25 сакавіка 1991 года ў яго перформансе “Вясна, Вольнасьць, Каханьне” у Віцебску.
І пажадаць усім нам, каб гэтак і адбылося. Са святам!
Крыніца відыа: Belarusian Video Archive у YouTube
#АлесьПушкін #25сакавіка
18/03/2026
Успамінаем словы мастака.
Наша каманда актыўна працуе над захаваннем спадчыны Алеся Пушкіна і збірае матэрыялы, у тым ліку інтэрв’ю. Хутка гэты тэкст з’явіцца на нашым сайце 👆
#АлесьПушкін
08/03/2026
Год жанчыны ў Беларусі. Міжнародны жаночы дзень. Дзень, які нагадвае пра барацьбу жанчын за роўнасць і правы. Ён таксама звяртае ўвагу на пытанні гендарнай роўнасці, рэпрадуктыўных правоў і гвалту ў адносінах да жанчын.
Гэта нагода, каб яшчэ раз уважліва паглядзець на вобраз жанчыны ў творчасці Алеся Пушкіна. Ён розны: ад прыгажосці і далікатнасці да вострых сацыяльных тэм. Але нязменным застаецца захапленне і глыбокая павага.
Адна з прац серыі “Рукі” закранае тэмы вольнасці, агалённасці і пакуты. Гэта не проста вобраз цела, гэта гісторыя пра абмежавання і уразлівасць. Пра жаданне быць сабой.
Каманда праекту хоча пажадаць беларускім жанчынам быць вольнымі —
без страху, без накінутых межаў, без чужых вызначэнняў. Заставайцеся моцнымі і верце ў сябе ✊
Алесь Пушкін ”Беларусь, Бог” фрагмент фота з серыі “Рукі”, 2006
💡Поўную серыю можна праглядзець на нашым сайце, спасылка ў апісанні.
#годжанчыны #беларусь
08/03/2026
Год жанчыны ў Беларусі. Міжнародны жаночы дзень. Дзень, які нагадвае пра барацьбу жанчын за роўнасць і правы. Ён таксама звяртае ўвагу на пытанні гендарнай роўнасці, рэпрадуктыўных правоў і гвалту ў адносінах да жанчын.
Гэта нагода, каб яшчэ раз уважліва паглядзець на вобраз жанчыны ў творчасці Алеся Пушкіна. Ён розны: ад прыгажосці і далікатнасці да вострых сацыяльных тэм. Але нязменным застаецца захапленне і глыбокая павага.
Адна з прац серыі “Рукі” закранае тэмы вольнасці, агалённасці і пакуты. Гэта не проста вобраз цела, гэта гісторыя пра абмежавання і уразлівасць. Пра жаданне быць сабой.
Каманда праекту хоча пажадаць беларускім жанчынам быць вольнымі —
без страху, без накінутых межаў, без чужых вызначэнняў. Заставайцеся моцнымі і верце ў сябе ✊
Алесь Пушкін ”Беларусь, Бог” фота з серыі “Рукі”, 2006
💡Поўную серыю можна праглядзець на нашым сайце, спасылка ў апісанні.
#годжанчыны #беларусь
26/02/2026
🤔Ці згодныя вы з такім разуменнем перформансу?
Гэта цытата Алеся Пушкіна з інтэрв’ю, якое ўзяла Галіна Дубянецкая для літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”. У гэтым тэксце мастак разважае не толькі пра мастацтва, але і пра сам спосаб быць у свеце. На нашай старонцы вы можаце прачытаць увесь тэкст інтэрв’ю.
👆Спасылка даступная ў шапцы профілю.
📝У раздзеле “Памяць” мы збіраем тэксты, сведчанні, фрагменты, якія дапамагаюць захаваць спадчыну мастака і вяртацца да яе зноў.
#АлесьПушкін #сучаснаемастацтва
20/02/2026
Сёння мы адзначаем Дзень роднай мовы.
У нашых складаных абставінах захаванне беларускай мовы — адказнасць кожнага, хто называе яе роднай.
Жыццё і творчасць Алеся Пушкіна могуць быць выдатным прыкладам для ўсіх нас. Ён карыстаўся беларускай мовай штодзённа — натуральна, свядома, без кампрамісаў ✊
🖼️ Алесь Пушкін, “Пад расейскімі ботамі (Другая назва: Па навуку)”, 1997
Палатно, алей.
#АлесьПушкін
17/02/2026
Кахаць не заўсёды значыць быць спакойным.
На карціне мы бачым мужчыну, падобнага на Алеся. Яго рука ляжыць на кнізе, побач зброя — сімвалы думак і барацьбы. Погляд адварочаны ад каханай, накіраваны ўнутар, засмучаны, поўны ўнутранай напругі. У гэтай карціне сэрца закаханага баліць і патрабуе выбару, яно нясе цяжар адказнасці, які прыходзіць разам з любоўю.
Алесь Пушкін “Закаханы”, 2009
70x100, палатно, алей
Прыватная калекцыя Wojciech Gorecki, Польшча
#АлесьПушкін #мастацтва
Kliknij tutaj, aby odebrać Sponsorowane Ogłoszenie.